вторник, 20 сентября 2022 г.

Гастранамічны фэст "Беларуская кухня"

 Кожная краіна ганарыцца сваёй нацыянальнай кухняй. Ежа – не толькі неабходная ўмова жыццядзейнасці, але і этнакультурная з’ява, якая адлюстроўвае нацыянальныя традыцыі, сацыяльную прыналежнасць, уклад жыцця грамадства, этыкет і інш. Беларуская нацыянальная кухня існуе ўжо шмат стагоддзяў. Прывабнасць традыцыйнай ежы беларусаў заключаецца ў яе садзейнічанні здароваму ладу жыцця, даступнасці, рацыянальнасці спосабаў перапрацоўкі і захоўвання асноўных прадуктаў. у рамках Тыдня беларускай мовы вучні ўстановы гатавалі беларускую страву - дранікі.





Комментариев нет:

Отправить комментарий